Лошыца селета у трэндзе! Карась цi плотка?

16 авг., 12:00

Быў з суботы на нядзелю. У сёмай вечара на месцы, у палове сёмай раніцы дома. Па святле і плотка брала нядрэнна, толькі я рабіў усё, каб яна не клявала — пяць карасёў і па святле ўзяў. З паловы дзесятай недзе да паловы дванаццатай карась браў добра, але спрабаваў лавіць на цеста. Браў ён на яго ну вельмі няўпэўнена. Чарвяка начэпіш — упэўнены пад'ём, а цеста толькі цырабіць. Можа, пацямну яму не патрэбна гэтая пылюка? Але ж мэта была на цеста палавіць. Палавіў — трохі злавіў. У садку на фота недзе толькі палова з таго, што злавіў. Спачатку для групавога фота збіраўся толькі ладных туды афармляць, але потым стала бачна, што так і без фота можна абысціся. Каля 200 грамаў недзе штук сем-восем. ПЫ.СЫ. Зноў збіраўся не сюды і не на гэткую рыбу. Зноў абламаўся. Калі і на наступных выхадных прыйдзецца сюды ісці (а гледзячы на планы маёй сямейкі — так усё і будзе), буду ноччу яго на фідэр лавіць. Не на флэт нейкі ці падобныя на яго трасцы, а на класічны. Чаму? А таму!!!

Данные о рыбалке

Пойманная рыба
  • карась
Способ ловли
Поплавочная удочка
Снасти и насадки
червь, тесто

Бот Lure2 в Telegram

Спросите про клёв, место, рыбу или снасти — бот ответит по прогнозам и отчётам сайта.