Мэта - карась. На вадасховiшчы Лошыца
14 июн., 12:00 · Лошица
У суботу зрабіў усе справы неяк занадта хутка, але па прынцыпе «не адкладаць на заўтра тое, што можна адкласці на пазаўтра». У планах рыбалка была, але ў нядзелю. Але нешта хваляваўся за сябе — Кубак свету ідзе. Хоць і ведаю, што нічога новага, а ўжо тым больш цікавага для сябе там даўно не бачна, але зацягне. А яно мне патрэбна? Каля сёмай гадзіны на вадасховішчы. Закідуху не браў, шасцёрка і пяцёрка. Мэта — карась. Манка белая з часнаком, чырвоная з клубніцамі, матыль, апарыш. Пакуль відаць было, платва клявала, але я супраціўляўся як мог. Яна на матыля — я ёй манку. Яна на манку — я ёй апарыша. Вось так паціху клеў платвы сышоў на нішто. І яшчэ без святлякоў адзін менш-больш ладны карасік у руцэ. А потым, амаль адразу, сыход дня. Паплавок усплыў, падсечка, неверагоднае, хоць і кароткачасовае, супраціўленне і сход. Так бы я сказаў, каб не ўбачыў падлу, якая ўсплыла. Па-навуковаму яна чомга ці паганка завецца, а для сябе — падла. Яна, відаць, і клюнула. Ну падла ж? Ну а пасля гэтага — цішыня недзе да паўночы. А потым патроху пачало. Шавялёнкі, слабыя пад’ёмы, пацяжкі... Калі падсякаць — халера яго ведае. Бывае, і проста пры перазакідванні сядзіць. Таму і сходаў шмат. Адзін, занадта бадзёры, павадок парваў. І вярхоўка. Яшчэ адна падла. Неяк не аднерастуе, зноў вудачку месцам для нерасту абрала. Вось так да раніцы і прасядзеў. Недзе бліжэй да чатырох засталася толькі вярхоўка, ды і сам трохі стаміўся — дзень не з самых лёгкіх быў. ПЫ.СЫ. Трохі далей сядзелі з ліхтарыкамі ды з паплаўкамі са святлякамі, а не з нейкімі там херабунячымі. Сам адзін з іх падышоў. Прыгажун. Падышоў, памычаў, прайшоў трохі далей, вярнуўся. «А дзе маё крэсла?» — спытаў. Бухі ў зюзю. Знайшоў сваю базу ці не знайшоў — я не правяраў. Чалавеку і так добра — чаго заважаць культурнаму адпачынку? ПЫ.ПЫ.СЫ. Карась браў толькі на матыля.
Данные о рыбалке
- Пойманная рыба
- карась,
- плотва,
- Ротан
- Время ловли
- ночь
- Способ ловли
- Поплавочная удочка
- Снасти и насадки
- манка, мотыль, опарыш


