Лошыца. Новы сезон! Эндарфiн з адрэналiнам!

23 авг., 12:00

Ноч у суботу на нядзелю. Аднастайна? Ага. Але што зробіш, як ёсць, так ёсць. Але галоўнае — разам з сынам пайшлі. На рыбу даўно з ім не хадзіў — малады бацька, маладая сям'я. Але і зараз не шмат з ім пабылі: а восьмай пайшоў ён дадому, мо гадзіны тры разам ды і пабылі... Ну і пра рыбалку. Па святле клявала блага. І не сказаць, што вецер неяк ужо надта шкодзіў, яго на вадзе, лічы, што і не было. Але пару разоў клюне — і цішыня. Можа, і прыкормка не надта добрая для плоткі была — збіраліся ўдваіх да гадзін адзінаццаці лавіць, таму прыкормку на карася рабіў, інертную. А карась — рыба таксама інертная, за тыя пару гадзін, што разам з сынам былі, толькі адна ягоная паклёўка і была, і тое кручок абарваўся. І не з-за моцы карася, а з-за таго, што павадкі трэба перавязваць пасля некалькіх рыбалак. А як сын сышоў, дык я адразу на карася і пераключыўся. Паставіў начныя паплаўкі і амаль адразу карась — ладны, мо з палову кілаграма! За ім адразу далоннік. Плотак пару на цеста — можа, і прыкормка пачала рабіць сваю справу. Карась, канечне, як з кулямёта кляваць так і не пачаў, але ж памер... Чатыры штукі ну за паўкіло, не менш! Яшчэ і далоннікі былі, якія ў садок не трапілі. Ну і новы від рыбы на гэтым вадаёме для мяне — ратан, таксама з «панаехаўшых». Ды для мяне і ноч плоткай выдатна адзначылася — ніколі ж яе па начы ў колькасці не лавіў, а тут аж штук пяць. Адна і ў садку апынулася — толькі дома, калі фоткі разглядаў, заўважыў: таксама не благая, не менш як на грамаў сто, па начы за карася палічыў. Яшчэ штук пяць невялічкіх было, усе на цеста. А карасі — на матыля. У гэтую ноч на чарвяка толькі ратан узяў, і то за бачыну. А на пачатку трэцяй і дадому стаў збірацца. Дозу эндарфіну з адрэналінам атрымаў. На мах такіх лапцяў цягаць — ну надта прыемна...

Данные о рыбалке

Пойманная рыба
  • карась,
  • плотва,
  • Ротан
Время ловли
ночь
Способ ловли
Поплавочная удочка
Снасти и насадки
тесто, мотыль

Бот Lure2 в Telegram

Спросите про клёв, место, рыбу или снасти — бот ответит по прогнозам и отчётам сайта.